Skip to content Skip to main navigation Skip to footer
  • Андраны

    АНДРАНЫ   АНДРАНЫ – вёска ў Ракшынскім с/с, за 33 км ад Мсціслава, 82 км ад Магілёва. У 1858 г. ў вёсцы 15 двароў, 87 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1861 г. 230 дзес. зямлі і вадзяны млын. У 1880 г. 22 двары, 95 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. У 1889 г.…

    Читать далее

  • Асінаўка

    АСІНАЎКА   АСІНАЎКА – вёска ў Падсолтаўскім с/с , за 28 км на З ад Мсціслава, 123 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. станцыі Цемны Лес на лініі Орша – Сураж. У 1811 г. в. Сінаўка, у Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчына. У 1852 г. ў Мсціслаўскім павеце, 20 двароў, 109 жыхароў, у складзе маёнтка…

    Читать далее

  • Аслянка

    АСЛЯНКА   АСЛЯНКА – вёска ў Сапрынавіцкім сельсавеце, за 10 км ад Мсціслава, на р. Аслянка. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1654 г. с. Асланца аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1667 г. пабудаваны вадзяны млын, у 1737 г. – царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1785…

    Читать далее

  • Асмолавічы

    АСМОЛАВІЧЫ   АСМОЛАВІЧЫ – вёска ў Капачоўскім с/с, за 20 км ад Мсціслава. Па пісьмовых крыніцах вядома з 1612 г. як сяло ў Мсціслаўскім павеце. У 1659 г. шляхецкая ўласнасць. У 1723 г. замест старой праваслаўнай царквы была пабудавана ўніяцкая. У 1768 г. побач існаваў маёнтак. Памешчык меў тут у 1877 г. 598 дзесяткаў зямлі.…

    Читать далее

  • Багацькаўка

    БАГАЦЬКАЎКА   БАГАЦЬКАЎКА – вёска ў Падсолтаўскім сельсавеце, за 23 км ад Мсціслава. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 28 двароў, 116 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 20 двароў, 161 жыхар. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся шавецкім і кравецкім промысламі. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, в. Вялікая Багацькаўка (36…

    Читать далее

  • Банькаўшчына

    БАНЬКАЎШЧЫНА   БАНЬКАЎШЧЫНА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 12 км на ПнЗ ад Мсціслава, 107 км ад Магілёва. За 1 км на З ад вёскі і на мысе правага берага р. Чорная захавалася гарадзішча, што сведчыць аб засяленні гэтых месц у далекай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1747 г. вёска…

    Читать далее

  • Барысаўка

    БАРЫСАЎКА   БАРЫСАЎКА – вёска ў Мушынскім сельсавеце, за 15 км ад Мсціслава. У 1909 г. вёска ў Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета, 34 двары, 253 жыхары. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. ўвайшла ў склад саўгаса “Перамога”. З 20.02.1938 г. ўвайшла ў склад Магілёўскай вобласці.…

    Читать далее

  • Басценавічы

    БАСЦЕНАВІЧЫ   БАСЦЕНАВІЧЫ – вёска ў Капачоўскім с/с за 22 км ад Мсціслава, 77 км да Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1777 г. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 33 двары, 166 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 46 двароў, 252 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета, 57 двароў, 408…

    Читать далее

  • Башары

    БАШАРЫ   БАШАРЫ – вёска ў Ракшынскім с/с, за 30 км на З ад Мсціслава, 65 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша-Сураж. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1742 г. дзярж. Маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, перададзены ў прыватнае ўладанне. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у…

    Читать далее

  • Белы Мох

    БЕЛЫ МОХ   БЕЛЫ МОХ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, 22 км ад Мсціслава, 117 км ад Магілёва. У 1897 г. вёска ў Старасельскай воласці, Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні, 45 двароў, 332 жыхары. У 1909 г. 54 двары, 344 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. 01.10.1925 г. адкрыта школа, у якой у 1926 г.…

    Читать далее

  • Бель

    БЕЛЬ   БЕЛЬ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, 28 км ад Мсціслава, 123 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 1622 г. як сяло ў складзе маёнтка Вялікія Горы Аршанскага павета, шляхецкая ўласнасць. У 1638 г. ў Мсціслаўскім ваяводстве. ВКЛ, у складзе маёнтка Беразетня, 29 гаспадарак. У 1701 г. дзяржава Бель у Мсціслаўскім ваяводстве,…

    Читать далее

  • Беразетня

    БЕРАЗЕТНЯ   БЕРАЗЕТНЯ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 38 км на ПнЗ ад Мсціслава, 133 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Цёмны Лес на лініі Орша – Сураж. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз д. Шамава і далей па шашы Мсціслаў – Горкі. Па пісьмовых крыніцах вядома з 1560 г. як цэнтр…

    Читать далее

  • Беразуйкі

    БЕРАЗУЙКІ   БЕРАЗУЙКІ – вёска ў Краснагорскім с/с, за 18 км на Пд ад Мсціслава, 113 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 16 ст. У 1582 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1777 г. в. Парзункі ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У…

    Читать далее

  • Бескакова

    БЕСКАКОВА   БЕСКАКОВА – вёска ў Мазалаўскім с/с, за 14 км на ПдЗ ад Мсціслава, 89 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша-Сураж. Па пісьмовых крыніцах вядома з 1690 г., калі была куплена Мсціслаўскім кармеліцкім кляштарам. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1798 г. вёска…

    Читать далее

  • Бескаўка

    БЕСКАЎКА   БЕСКАЎКА – вёска ў Хадасоўскім с/с, за 32 км на ПдЗ ад Мсціслава, 64 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1811 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 12 двароў, 36 жыхароў мужчынскага полу, дзярж. ўласнасць. У 1858 г. ўласнасць памешчыка. Паводле…

    Читать далее

  • Брагі

    БРАГІ   БРАГІ – вёска ў Сапрынавіцкім с/с, за 13 км на ПнУ ад Мсціслава, 108 ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1742 г. вёска ў Кажуховіцкім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, дзярж. ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. 11 двароў, 57 жыхароў. Паводле…

    Читать далее

  • Будагошч

    БУДАГОШЧ   БУДАГОШЧ – вёска ў Капачоўскім с/с, за 5 км на ПнЗ ад Мсціслава, 100 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша-Сураж. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў тут у 1865 г. 248 дзес. зямлі і млын. У 1908 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 52…

    Читать далее

  • Будзёнаўка

    БУДЗЁНАЎКА   БУДЗЁНАЎКА (да 1941 г. Умыркі) – вёска ў Ракшынскім с/с, за 40 км на З ад Мсціслава, 69 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. в. Умыркі ў Чавускай акрузе Магілёўскай губ. У 1857 г. аколіца ў Чавускім павеце. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931…

    Читать далее

  • Буліна

    БУЛІНА   БУЛІНА – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 25 км на ПнЗ ад Мсціслава, 120 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1638 г. с. Бяртраў (яно ж Буліна) у складзе маёнтка Беразетня Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, 18 гаспадарак, шляхецкая ўласнасць. Пасля1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У…

    Читать далее

  • Быковічы

    БЫКОВІЧЫ   БЫКОВІЧЫ – вёска ў Мазалаўскім сельсавеце, за 9 км ад Мсціслава. Праз вёску цячэ ручэй (прыток р. Чорная Натапа). Па пісьмовых крыніцах вядомы з 16 ст. У 1589 г. сяло ў Мсціслаўскай воласці аднайменнага павета, дзяржаўная ўласнасць. У час руска-польскай вайны 1654-1667 гг. спустошана. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай…

    Читать далее

  • Быстрыца

    БЫСТРЫЦА   БЫСТРЫЦА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 18 км на З ад Мсціслава, 80 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 4 двары, 21 жыхар, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1864 г. 573 дзес.…

    Читать далее

  • Бязводзічы

    БЯЗВОДЗІЧЫ   БЯЗВОДЗІЧЫ – вёска ў Ходасаўскім с/с, за 24 км на ПдЗ ад Мсціслава, 82 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошана. У 1737 г. сяло ў Мсціслаўскай правінцыі, дзейнічала драўляная царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас.…

    Читать далее

  • Бязгачава

    БЯЗГАЧАВА   БЯЗГАЧАВА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 14 км ад Мсціслава, 88 км ад Магілёва. У 1768 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. вёска, 9 двароў, 61 жыхар. ўласнасць. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета,…

    Читать далее

  • Бялынец

    БЯЛЫНЕЦ   БЯЛЫНЕЦ – вёска ў Хадасоўскім с/с, за 25 км на ПнЗ ад Мсціслава, 72 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. в. Бялінец, 118 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 24 двары, 113 жыхароў.…

    Читать далее

  • Валоўнікі

    ВАЛОЎНІКІ   ВАЛОЎНІКІ – вёска ў Мушынскім с/с, за 24 км ПдЗ ад Мсціслава, 83 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша-Сураж. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў у 1840 г. 310 дзес. зямлі і вадзяны млын. У 1847 г. ў Чэрыкаўскім павеце, вёска (7 двароў, 54…

    Читать далее

  • Вароўскага

    ВАРОЎСКАГА   ВАРОЎСКАГА – вёска ў Сялецкім с/с, за 20 км ад Мсціслава, 115 км да Магілёва. Заснавана ў 1927 г. як пасёлак імя Вароўскога. У 1931 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 36 гаспадарак, меў 249 га зямлі, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г.…

    Читать далее

  • Васількова

    ВАСІЛЬКОВА   ВАСІЛЬКОВА – вёска ў Забалацкім с/с, за 32 км на ПдЗ ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1834 г. 48 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1857 г. 110 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г.…

    Читать далее

  • Ваўкаўцы

    ВАЎКАЎЦЫ   ВАЎКАЎЦЫ – вёска ў Ходасаўскім с/с, за 35 км ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1683 г. як в. Ваўкалакі ў складзе маёнтка Горы Віцебскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1784 г. ў Чавускім павеце, 4 двары, 39 жыхароў, уласнасць…

    Читать далее

  • Віскліна

    ВІСКЛІНА   ВІСКЛІНА – вёска ў Ракшынскім с/с, за 30 км на З ад Мсціслава, 65 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. в. Піскляны ў Чавускай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. 16 рэвізскіх душ. Памешчыкі Місевічы мелі тут у 1873 г. 160 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897…

    Читать далее

  • Вышова

    ВЫШОВА   ВЫШОВА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 30 км на ПнЗ ад Мсціслава, 125 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў 1867 г. 659 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 19 двароў, 162 жыхары. Непадалёку існаваў выселак Вышова (ён жа Цянгелеўка),…

    Читать далее

  • Вялікая Зяціца

    ВЯЛІКАЯ ЗЯЦІЦА   ВЯЛІКАЯ ЗЯЦІЦА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 8 км на ПдУ ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва . Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1850 г. ў вёсцы засн. сукнавальня. У 1858 г. ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ., 68 рэвізскіх душ. Памешчык меў тут 1867 г. 684 дзес. зямлі,…

    Читать далее

  • Вялікая Лешчанка

    ВЯЛІКАЯ ЛЕШЧАНКА   ВЯЛІКАЯ ЛЕШЧАНКА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 4 км ад Мсціслава, 99 км ад Магілёва. У 1858 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ., 31 рэвізская душа. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 28 двароў, 207 жыхароў. У 1909 г. 30 двароў, 262 жыхары. З 17.07.1924 г. ў…

    Читать далее

  • Вяркееўшчына

    ВЯРКЕЕЎШЧЫНА   ВЯРКЕЕЎШЧЫНА – вёска ў Мушынскім сельсавеце, за 19 км ад Мсціслава. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 20 ст. У 1909 г. вёска ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета, 8 двароў, 59 жыхароў. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 9 двароў, 65 жыхароў. У…

    Читать далее

  • Галкавічы

    ГАЛКАВІЧЫ   ГАЛКАВІЧЫ – вёска ў Краснагорскім с/с, за 7 км на Пд ад Мсціслава, 102 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. У 1825 г. 16 двароў, уласнасць царквы. У 1834 г. аколіца ў Мсціслаўскім  павеце, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1870 г. 380 дзес. зямлі. У 1909 г. ў…

    Читать далее

  • Гімбатаўка

    ГІМБАТАЎКА   ГІМБАТАЎКА – вёска ў Капачоўскім сельсавеце, за 9 км ад Мсціслава. Па мясцовых крыніцах вядома з 19 ст. Памешчык меў тут у 1854 г. 218 дзесяцін зямлі. У 1857 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1875 г. адкрыта школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. У 1900 г. будынак…

    Читать далее

  • Глінне

    ГЛІННЕ   ГЛІННЕ – вёска ў Капачоўскім с/с, за 32 км на ПнЗ ад Мсціслава, 127 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. У 1816 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 15 двароў, 111 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. в. Глінна, 19 двароў, 116 жыхароў. Побач былі…

    Читать далее

  • Гутараўшчына

    ГУТАРАЎШЧЫНА   ГУТАРАЎШЧЫНА – вёска ў Капачоўскім с/с, 11 км ад Мсціслава, 87 км да Магілёва. Па пісьмовых крыніцах з 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні, 7 двароў, 46 жыхароў. У 1909 г. 6 двароў, 25 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС.…

    Читать далее

  • Данілаўск

    ДАНІЛАЎСК   ДАНІЛАЎСК – вёска ў Падсолтаўскім сельсавеце, за 18 км ад Мсціслава. У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 7 двароў, 30 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, 33 двары, 225 жыхароў. Непадалёку была аднайменная сядзіба, 1 двор, 7 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 38 двароў, 249…

    Читать далее

  • Дзеснакіта

    ДЗЕСНАКІТА   ДЗЕСНАКІТА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 12 км на ПнЗ ад Мсціслава, 107 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. У 1716 г. вёска ў валоданні езуіцкага калегіума. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1797 г. фальваркі Дзеснакіта і Гразь. У 1834 г.…

    Читать далее

  • Дзеткавічы

    ДЗЕТКАВІЧЫ   ДЗЕТКАВІЧЫ – былая вёска ў Мазалаўскім с/с, за 8 км на ПнЗ ад Мсціслава, 90 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1825 г. вёска (1 двор), уласнасць царквы. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 6 двароў, 41 жыхар, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 20 рэвізскіх душ. Паводле перапісу…

    Читать далее

  • Добрае

    ДОБРАЕ   ДОБРАЕ— вёска ў Мушынскім сельсавеце, за 22 км ад Мсціслава. Першае пісьмовае ўпамінанне аб вёсцы адносіцца да 1499 г., калі тут быў гаспадарскі двор – уладанне князя Жаслаўскага. У 1560 г. сяло ў Мсціслаўскай воласці, дзяржаўная ўласнаць. У 1604 г. сяло ў Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскага староства, 30 валок зямлі, дзяржаўная ўласнасць. У час…

    Читать далее

  • Донцова

    Сезон отпусков торжественно открыт! А кто составит компанию лучше, чем книга? Отдел обслуживания и информации центральной библиотеки представляет серию книг Д. Донцовой, где каждый сможет найти для себя что-то увлекательное. Ведь отдых с хорошей книгой гораздо интереснее!

    Читать далее

  • Доўгавічы

    ДОЎГАВІЧЫ   ДОЎГАВІЧЫ — вёска ў Ракшынскім с/с, за 33 км на ПдЗ ад Мсціслава, 78 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша-Сураж. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 17 ст. У 1635 г. с. ў Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзярж. ўласнасць. Дзейнічалі млын і карчма. У 1742 г.…

    Читать далее

  • Дубасна

    ДУБАСНА   ДУБАСНА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 18 км ад Мсціслава, 113 км ад Магілёва. У 1768 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шлях. ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Памешчык меў тут у 1862 г. 681 дзес. зямлі. У 1882 г. засн. вінакурны з-д. У 1909 г.…

    Читать далее

  • Дубейкава

    ДУБЕЙКАВА   ДУБЕЙКАВА – вёска ў Мушынскім с/с, за 10 км на ПдЗ ад Мсціслава, 96 км ад Магілёва. У цэнтры вёскі знаходзіцца курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі, які  сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. аколіца ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета…

    Читать далее

  • Дуброўка

    ДУБРОЎКА   ДУБРОЎКА – былая вёска ў Мушынскім с/с, за 25 км на Пд ад Мсціслава, 100 км ад Магілёва. У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 3 двары, 10 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1852 г. ў складзе маёнтка Значова. Памешчык меў тут у 1873 г. 515 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай…

    Читать далее

  • Дудчыцы

    ДУДЧЫЦЫ   ДУДЧЫЦЫ – вёска ў Сялецкім с/с, за 13 км ад Мсціслава, 108 км ад Магілёва, 25 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў на лініі Орша-Сураж. У 1846 г. веска (10 зямельных участкаў) у складзе казённага маёнтка Шараева – Лар’янаўскае Мсціслаўскага павета. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, 17 двароў,…

    Читать далее

  • Жыгалава

    ЖЫГАЛАВА   ЖЫГАЛАВА – вёска ў Сялецкім с/с, за 12 км на Пд ад Мсціслава, 107 км ад Магілёва. У 1834 г. вёска (10 двароў, 55 жыхароў) і фальварак (4 двары) у Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 16 двароў, 107 жыхароў. У 1909 г. 16 двароў, 115…

    Читать далее

  • Забалацце

    ЗАБАЛАЦЦЕ   ЗАБАЛАЦЦЕ – вёска, цэнтр Забалацкага с/с, за 30 км на ПдЗ ад Мсціслава, 67 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. 163 рэвізскія душы. Паводле перапісу 1897 г. ў Беліцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 104 двары, 642 жыхары, піцейны дом. У…

    Читать далее

  • Залачэва

    ЗАЛАЧЭВА   ЗАЛАЧЭВА – вёска ў Мушынскім с/с, 19 км ад Мсціслава, 92 км ад Магілёва. Першае ўпамінанне аб вёскі адносіцца да 1507 г. У 1690 г. с. Залачоў, меўся млын, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1777 г. с. Злочаў у Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1817…

    Читать далее

  • Залессе

    ЗАЛЕССЕ   ЗАЛЕССЕ – вёска ў Капачоўскім с/с, за 23 км на З ад Мсціслава, 85 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1850 г. ў Мсціслаўскім павеце, вёска і фальварак, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 19 двароў, 141 жыхар. У 1909 г. 22 двары,…

    Читать далее

  • Занькаўшчына

    ЗАНЬКАЎШЧЫНА   ЗАНЬКАЎШЧЫНА – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 17 км на ПнЗ ад Мсціслава, 112 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У час вайны Рассіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваен. дзеянняў. У 1713 г. с. Занькаўшчына ў Аршанскім павеце. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у…

    Читать далее

  • Заполле

    ЗАПОЛЛЕ   ЗАПОЛЛЕ – вёска ў Ракшынскім с/с, за 42 км на З ад Мсціслава, 75 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска Заполле ў Чавускай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. 41 рэвізская душа, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Расненскай вол. Чавускага павета, 19 двароў,…

    Читать далее

  • Засожжа

    ЗАСОЖЖА   ЗАСОЖЖА (да 1940 г. Парадзінскі хутар) – вёска ў Краснагорскім с/с, за 10 км на ПдУ ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва. Засн. ў 1920-х на былых памешчыцкіх землях. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1929 г. арганізаваны калгас “1Мая”, які ў 1930-я г. абслугоўвала Мсціслаўская МТС . З 20.02.1938 г. ў…

    Читать далее

  • Івоны

    ІВОНЫ   ІВОНЫ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 25 км на ПдЗ ад Мсціслава, 97 ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў 1841 г. 185 дзес. зямлі. У 1857 г. вёска Іваны Мсціслаўскага павета. У 1909 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 20 двароў, 132 жыхары; у аднайменным фальварку –…

    Читать далее

  • Ільнозавод

    ІЛЬНОЗАВОД   ІЛЬНОЗАВОД – былы пасёлак у Сапрынавіцкім с/с,  за 27 км на З ад Мсціслава, 83 км ад Магілёва. Засн. ў 1934 г. ў сувязі з будаўніцтвам Печкавіцкага лёназавода №38. У 1932-35 гг. тут працавалі 108 рабочых, якія выраблялі лёнавалакно і кудзелю. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп.…

    Читать далее

  • Ірцішчава

    ІРЦІШЧАВА   ІРЦІШЧАВА – вёска ў Падсолтаўскім сельсавеце, за 17 км ад Мсціслава. У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 4 двары, 27 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 8 двароў, 59 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кушнерскім промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, 11 двароў, 71 жыхар. У 1909 г.…

    Читать далее

  • Казлоўка

    КАЗЛОЎКА   КАЗЛОЎКА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 14 км на ПнЗ ад Мсціслава, 109 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваен. дзеянняў. У 1747 г. 23 двары, дзярж. ўласнасць . Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у…

    Читать далее

  • Калатовіна

    КАЛАТОВІНА   КАЛАТОВІНА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 11 км ад Мсціслава, 106 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах у 1618 г. сяло ў Мсціслаўскім павеце, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1871 г. вёска і маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. З 17.07.1924 г. ў…

    Читать далее

  • Каленькава

    КАЛЕНЬКАВА   КАЛЕНЬКАВА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 19 км на Пд ад Мсціслава, 114 км ад Магілёва , 20 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша-Сураж. Засн. ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Х з’езд Саветаў”. З 20.02.1938 г. ў…

    Читать далее

  • Калінаўка

    КАЛІНАЎКА   КАЛІНАЎКА – вёска ў Мазалаўскім сельсавеце, за 3 км ад Мсціслава. У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 5 двароў, 41 жыхар, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 23 рэвізскія душы. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета, 10 двароў, 65 жыхароў. У 1903 г. адкрыта земская школа, якая размяшчалася ў наёмным…

    Читать далее

  • Каменка

    КАМЕНКА   КАМЕНКА – вёска ў Падсолтаўскім с/с, 29 км ад Мсціслава, 124 км да Магілёва. У 1857 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета, 23 двары, 138 жыхароў. У 1909 г. 25 двароў, 133 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас імя…

    Читать далее

  • Кандратаўск

    КАНДРАТАЎСК   КАНДРАТАЎСК – вёска ў Капачоўскім с/с, за 8 км ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва. Каля вёскі, на равым беразе р. Віхра, захаваўся курганны могільнік (13 насыпаў), які сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах з 1768 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы…

    Читать далее

  • Капачы

    КАПАЧЫ   КАПАЧЫ—вёска, цэнтр Капачоўскага сельсавета, за 16 км ад Мсціслава. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 19 ст. Памешчык меў тут у 1855 г. 122 дзесяціны зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, 10 двароў, 98 жыхароў. Непадалёку былі 2  аднайменныя фальваркі: у адным – 1 двор, 2 жыхары, у другім…

    Читать далее

  • Каробчына

    КАРОБЧЫНА   КАРОБЧЫНА, вёска ў Краснагорскім сельсавеце, на р. Віхра. Цэнтр калгаса «Сож—Агро». У 1641 г. вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве, у валоданні Тупічэўскага манастыра. У 1834 г. 22 двары, 122 жыхары, у Мсціслаўскім павеце. У 1874 г. заснаваны вінакурны завод. У 1880 г. адкрыта земская школа. У 1897 г. 34 двары, 234 жыхары, у Казіміраваслабодскай…

    Читать далее

  • Карпісонаўка

    КАРПІСОНАЎКА   КАРПІСОНАЎКА – былая вёска ў Хадасоўскім с/с, за 27 км на ПдЗ ад Мсціслава, 68 км ад Магілёва. Засн. ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны рунь”, які абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял.…

    Читать далее

  • Картыжы

    КАРТЫЖЫ   КАРТЫЖЫ – вёска ў Ракшынскім с/с, за 33 км на ПнЗ ад Мсціслава, 68 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1777 г. вёска Картыш у Чавускай акрузе Магілёўскай губ. Памешчык меў у 1877 г. ў вёсках Дрыбін і Картыжы 3225 дзес. зямлі, 2 вадзяныя млыны, піцейны дом, вінакурны…

    Читать далее

  • Касмынічы

    КАСМЫНІЧЫ   КАСМЫНІЧЫ – вёска ў Капачоўскім с/с, за 15 км на ПнЗ ад Мсціслава, 85 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж. Упершыню згадваецца ў фрагментах інвентару 1560, калі вёска была дзярж. уласнасцю і налічвала 5 дамоў. У 1604 г. сяло ў Гарбавіцкім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі. У…

    Читать далее

  • Каськова

    КАСЬКОВА   КАСЬКОВА – вёска ў Сапрынавіцкім с/с, за 10 км на ПнУ ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва, 29 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1785 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 36 двароў, 262 жыхары, уласнасць памешчыка. Пасля 3–га падзелу…

    Читать далее

  • Каўшова

    КАЎШОВА   КАЎШОВА – вёска ў Краснагорскім сельсавеце, за 10 км ад Мсціслава. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1654 г. вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1745 г. вёска Каўшоў, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1781 г. меўся маёнтак. У 1834 г.…

    Читать далее

  • Кісялёўка

    КІСЯЛЁЎКА   КІСЯЛЁЎКА – вёска ў Ходасаўскім сельсавеце. У 1816 г. 17 двароў, 100 жыхароў, уласнасць памешчыка Кашуры-Масальскага, які меў тут у 1865 г. 157 дзесяцін зямлі, вадзяны млын і карчму. У 1897 г. 23 двары, 159 жыхароў у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 36 двароў, 216 жыхароў. У 1910 г.…

    Читать далее

  • Клін

    КЛІН   КЛІН – вёска ў Капачоўскім сельсавеце, за 14 км ад Мсціслава. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1684 г. вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 5 двароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г.…

    Читать далее

  • Князішчава

    КНЯЗІШЧАВА   КНЯЗІШЧАВА – былая вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 22 км ПнЗ ад Мсціслава, 117 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1732 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. 23 двары, 178 жыхароў. У ліп.…

    Читать далее

  • Кокатава

    КОКАТАВА   КОКАТАВА – былая вёска ў Капачоўскім с/с, за 15 км на З ад Мсціслава, 84 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1768 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1774 г. цэнтр маёнтка. У 1834 г.…

    Читать далее

  • Колтава

    КОЛТАВА   КОЛТАВА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 14 км на Пд ад Мсціслава, 109 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша-Сураж. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1620 г. фальварак, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1858 г. вёска…

    Читать далее

  • Кош

    КОШ   КОШ – вёска ў Ракшынскім с/с, за 23 км ад Мсціслава, 75 км ад Магілёва. З 1663 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ. У 1737 г. дзейнічала царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1777 г. сяло Коша ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім…

    Читать далее

  • Краснае

    КРАСНАЕ   КРАСНАЕ – вёска ў Ходасоўскім сельсавеце, за 27 км ад Мсціслава. Па пісьмовых крыніцых вядомы з 1499 г. як гаспадаркі двор князя Жаслаўскага. У 16-17 ст. дзяржаўная ўласнасць. У 1523 г. сяло, дзейнічала царква. У 1573 г. 10 гаспадарак. У 1588 г. ў Мсціслаўскай воласці. У час руска-польскай вайны 1654-67 гг. спустошана. Пасля…

    Читать далее

  • Краснаручча

    КРАСНАРУЧЧА   КРАСНАРУЧЧА – былая вёска ў Ракшынскім с/с, за 28 км на З ад Мсціслава, 80 км ад Магілёва. Паводле перапісу 1897 г. вёска ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 16 двароў, 129 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 155 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Прамень…

    Читать далее

  • Красная горка

    КРАСНАЯ ГОРКА   КРАСНАЯ ГОРКА (да 20.04.1939 г. Рылаўшчына)– вёска ў Краснагорскім с/с, за 9 км ад Мсціслава, 104 км ад Магілёва. У 1768 г. вёска Рылаўшчына ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 20…

    Читать далее

  • Красная паляна

    КРАСНАЯ ПАЛЯНА   КРАСНАЯ ПАЛЯНА (да 1950 г. Слюнькаўшчына) – вёска ў Капачоўскім с/с, за 8 км на ПнЗ ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва. У 1850 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 48 жыхароў, дзярж. ўласнасць. Паводле перапісу 1897 г. вёска Слюнькаўшчына ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 13 двароў, 83 жыхары. Побач быў аднайменны фальварак,…

    Читать далее

  • Красны бераг

    КРАСНЫ БЕРАГ   КРАСНЫ БЕРАГ (да 1950 г. Куравічы) – вёска ў Капачоўскім с/с, за 8 км на Пн ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. вёска спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе…

    Читать далее

  • Крутая

    КРУТАЯ   КРУТАЯ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 32 км. ад Мсціслава, 127 км ад Магілёва. У 1638 г. сяло (29 гаспадарак) у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, у складзе маёнтка Беразетня, шляхецкая ўласнасць. У час рус.-польскай вайны 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У…

    Читать далее

  • Ксёндзаўшчына

    КСЁНДАЎШЧЫНА   КСЁНДЗАЎШЧЫНА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 19 км на З ад Мсціслава, 82 км ад Магілёва. У 1850 г. сяло ў Мсціслаўскім павеце, 1 двор, 9 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. вёска Ксёндзаўшчына (яна ж Малахоўшчына) у Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 13 двароў, 84 жыхары. Побач аколіца Ксёндзаўшчына (2 двары,…

    Читать далее

  • Кудрычы

    КУДРЫЧЫ   КУДРЫЧЫ – вёска ў Краснагорскім с/с, за 5 км на ПдУ ад Мсціслава, 100 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. вёска спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. У 1737 г. дзейнічала драўляныя царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе …

    Читать далее

  • Куркаўшчына

    КУРКАЎШЧЫНА   КУРКАЎШЧЫНА – вёска ў Мазалаўскім с/с, за 4 км на ПдЗ ад Мсціслава, 92 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст.Ходосы на лініі Орша-Сураж. За 0,1 км на Пн ад вёскі захавалася гарадзішча ранняга жал. веску, якое сведчыць аб засяленні гэтых месц у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з пач.…

    Читать далее

  • Курманава

    КУРМАНАВА   КУРМАНАВА – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 28 км на ПнЗ ад Мсціслава, 123 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Цёмны Лес на лініі Орша – Сураж. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як маёнтак Курманава. У 1825 г. тут заснаваны сукнавальня і вінакурная вытворчасць (у 1881 г. 9 рабочых).…

    Читать далее

  • Лапаціна

    ЛАПАЦІНА   ЛАПАЦІНА – вёска ў Мушынскім с/с, за 22 км на ПдЗ ад Мсціслава, 90 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 1706 г. як вёска ў складзе маёнтка Маляцічы Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1763 г. цэнтр маёнтка Лапацін, 23 двары, карчма, бровар (піваварня), уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай…

    Читать далее

  • Лар’янава

    ЛАР’ЯНАВА   ЛАР’ЯНАВА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 8 км на Пд ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1701 г. дзяржава ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1846 г. вёска (11 зямельных участкаў) у складзе казённага маёнтка…

    Читать далее

  • Ластрыгіна

    ЛАСТРЫГІНА   ЛАСТРЫГІНА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 21 км на Пд ад Мсціслава, 116 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша-Сураж. Заснавана ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Чырвонага Кастрычніка, які ў 1932 г. аб’ядноўваў…

    Читать далее

  • Лужкі

    ЛУЖКІ   ЛУЖКІ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 30 км на ПдЗ ад Мсціслава, 125 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1797 г. вёска ў валоданні памешчыка. У 1858 г. ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ., 35 рэвізскіх душ. Памешчык меў тут у 1877 г. 504 дзес. зямлі. У ліп.…

    Читать далее

  • Лыкінка

    ЛЫКІНКА   ЛЫКІНКА – вёска ў Ходасоўскім с/с, за 5 км на ПдЗ ад Мсціслава, 69 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. Памешчык меў тут у 1830 г. 250,5 дзес. зямлі. У 1834 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 110 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле…

    Читать далее

  • Людагошча

    ЛЮДАГОШЧА   ЛЮДАГОШЧА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 16 км ад Мсціслава. Першае пісьмовае ўпамінанне аб вёсцы адносіцца да 1499 г., як гаспадарскі двор князя Жаслаўскага. У 1559 г. сяло ў Мсціслаўскай воласці, дзяржаўная ўласнасць. У час вайны Расіі з Рэчы Паспалітай 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. У 1737 г. мелася царква.…

    Читать далее

  • Лютня

    ЛЮТНЯ   ЛЮТНЯ (да 06.05.1978 г. Рагайлаўшчына) – вёска ў Капачоўскім с/с, за 3 км ад Мсціслава. Праз 0,3 км знаходзіцца гарадзішча, што сведчыць аб засялені гэтых месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 19 ст. У 1834 г. сяло Рагайлаўшчына ў Мсціслаўскім павеце, 1 двор, 2 жыхары, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу…

    Читать далее

  • Мазалава

    МАЗАЛАВА   МАЗАЛАВА – вёска, цэнтр Мазалаўскага с/с, за 10 км на ПдЗ ад Мсціслава, 85 км ад Магілёва, 9 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж. За 0,8 км на Пд ад вёскі, на высокім правым беразе р. Белая Натапа, захавалася гарадзішча (мясц. назва Тарэлка) мілаградскай і зарубінецкай культур і эпохі…

    Читать далее

  • Майскае

    МАЙСКАЕ   МАЙСКАЕ (да 1941 г. Бізюкі) – вёска ў Мазалаўскім сельсавеце, за 14 км ад Мсціслава. Па пісьмовых крыніцах вядома з 1654 г. як сяло Бізюкі, уласнасць Мсціслаўскага кармеліцкага кляштара. Пасял 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1785 г. ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 4 двары, 29 жыхароў. У 1797…

    Читать далее

  • Малая Зяціца

    МАЛАЯ ЗЯЦІЦА   МАЛАЯ ЗЯЦІЦА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 8 км на ПдУ ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як уласнасць памешчыка. У 1852 г. ён меў тут 385 дзес. зямлі, вадзяны млын і карчму. У 1858 г. вёска, 39 рэвізскіх душ. Паводле перапісу ў Казіміраваслабодскай…

    Читать далее

  • Малая Лешчанка

    МАЛАЯ ЛЕШЧАНКА   МАЛАЯ ЛЕШЧАНКА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 7 км на ПдУ ад Мсціслава, 102 км ад Магілёва. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1679 г. вёска, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1857 г. вёска Малая Ляшчынка ў Мсціслаўскім павеце. У 1858…

    Читать далее

  • Малькаўка

    МАЛЬКАЎКА   МАЛЬКАЎКА – вёска ў Ракшынскім с/с, за 37 км на ПнЗ ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва, 19 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1635 г. вёска Малькава ў Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзярж. уласнасць, мелася царква. Пасля 1-га…

    Читать далее

  • Мілейкава

    МІЛЕЙКАВА   МІЛЕЙКАВА – вёска ў Падсолтаўскім сельсавеце, за 22 км ад Мсціслава. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. У 1579 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У чэрвені 1881 г. сяляне захапілі памешчыцкую зямлю, правялі высечку лесу і аказалі супраціўленне ўладам …

    Читать далее

  • Міхайлава

    МІХАЙЛАВА   МІХАЙЛАВА – вёска ў Хадасоўскім сельсавеце, за 36 км ад Мсціслава. Вядома з 1714 г. ў Крычаўскім старастве Мсціслаўскага ваяводства ВКЛ, дзяржаўная ўласнасць. У 1727 г. 37 дамоў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 г. хутар Міхайлаў у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 15 двароў,…

    Читать далее

Belarusian BE Russian RU