Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Забалацце

ЗАБАЛАЦЦЕ

 

ЗАБАЛАЦЦЕ – вёска, цэнтр Забалацкага с/с, за 30 км на ПдЗ ад Мсціслава, 67 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. 163 рэвізскія душы. Паводле перапісу 1897 г. ў Беліцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 104 двары, 642 жыхары, піцейны дом. У пач. 20 ст. адкрыта школа (нар. вучылішча), у якой у 1905 г. навучалася 60 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У 1909 г. ў Бяліцкай вол., 2 вёскі Забалацце: у адной – 146 двароў, 645 жыхароў, у другой 11 двароў, 35 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. быў 71 вучань. З 1924 г. цэнтр сельсавета Расненскага р-на Калінінскай акругі. У 1925 г. адкрыта хата-чытальня. У 1931 г. ў в. Забалацце 1 арганізаваны калгас “Чырвоны усход” (у 1932 г. 37 гаспадарак, 218 га ворыва), у в. Забалацце 2 – калгас “Чырвоны рунь” (у 1932 г. 40 гаспадарак, 301 га ворыва, конная крупадзёрка). Абслугоўваліся калгасы Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. да вёскі далучаны пасёлкі Жолаб, Малькоўка, хутары Мохава, Рошча, Україна. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 30.09.1943 г. вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Паблізу дзейнічаў партызанскі атрад “Чапай” 13-й партызанскай брыгады. На ўшанаванне памяці 216 землякоў – сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў, у 1968 г. ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла. У 1990 г. 152 гаспадаркі, 401 жыхар, цэнтр саўгаса “Забалацце” (створана ў 1963). У вёсцы працавалі дзіцячы сад-яслі, 8-гадовая школа, б-ка, клуб, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, грамадская лазня, сталовая, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, аўтаматычная тэлеф. станцыя. У 2007 г. цэнтр УКСП “Саўгас “Забалацце”, дзіцячы сад-яслі, школа, б-ка, клуб, Мсціслаўскі УКП “Бытпаслугі”, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі.

Зараз ААТ “Забалацце-Аграстандарт”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 298 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Забалацце : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 36 — 37.
  2. Забалацце : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 576.
  3. Казорезов, И. Заболотский род : [год малой родины, деревня Заболотье] / Иван Казорезов // Святло Кастрычніка. — 2019. — 16 лютага. — № 12. — С. 8.
  4. Магілёўшчына : Назвы насел. пунктаў паводле легендаў і паданняў / Склад., запіс., апрац. А. М. Ненадаўца. — Мінск : Беларусь, 2002. — 416 с.: іл.

У тэксце згадка пра в. Забалацце.

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 49, 272, 281, 633.

У тэксце ёсць згадка пра в. Забалацце.

 

 

Belarusian BE Russian RU