Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Клін

КЛІН

 

КЛІН – вёска ў Капачоўскім сельсавеце, за 14 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1684 г. вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 5 двароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, 15 двароў, 105 жыхароў. Непадалёку існавалі аднайменны фальварак (1 двор, 4 жыхары) і сядзіба (1 двор, 4 жыхары) дзейнічаў вадзяны млын. У 1909 г. ў. вёсцы было 16 двароў, 126 жыхароў, у фальварку – 1 двор, 3 жыхары, у сядзібе – 1 двор, 6 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1921 г. створана мелірацыйнае таварыства. З 17.07.1924 г. ў  складзе БССР. У 1926 г. 27 двароў, 143 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Парыжскай Камуны, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 13 гаспадарак, меў 87 га ворыва, абслугоўваўся Ходасоўскай МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 43 гаспадаркі, 84 жыхары, у складзе племсаўгаса “Пісараўшчына” (цэнтр – в. Капачы). У 2007 далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”. У вёсцы ёсць магазін.

На 01.01.2020 насельніцта складае 20 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Клін : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 47 — 48.
  2. Клін : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 581.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 272, 281, 633.

У тэксце ёсць згадка пра в. Клін.

Belarusian BE Russian RU