Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Кош

КОШ

 

КОШ – вёска ў Ракшынскім с/с, за 23 км ад Мсціслава, 75 км ад Магілёва.

З 1663 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ. У 1737 г. дзейнічала царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1777 г. сяло Коша ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 12 двароў, 71 жыхар, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 59 рэвізскіх душ, карчма, вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 35 двароў, 251 жыхар. У 1909 г. 46 двароў, 264 жыхары. У 1910 г. адкрыта школа (нар. вучылішча). З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Парыжская Камуна”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 39 гаспадарак, меў 259 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС, дзейнічала кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.–фаш. захопнікамі. У 1990 г. 27 гаспадарак, 54 жыхары, у складзе калгаса імя Энгельса (цэнтр – в. Басценавічы). У 2007 г. ў СВК імя Энгельса.

Зараз ААТ “Сцяг працы”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 6 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Кош : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 49 — 50.
  2. Кош : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 582.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 272, 281, 436, 634.

У тэксце ёсць згадка пра в. Кош.

Belarusian BE Russian RU