Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Валоўнікі

ВАЛОЎНІКІ

 

ВАЛОЎНІКІ – вёска ў Мушынскім с/с, за 24 км ПдЗ ад Мсціслава, 83 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша-Сураж.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў у 1840 г. 310 дзес. зямлі і вадзяны млын. У 1847 г. ў Чэрыкаўскім павеце, вёска (7 двароў, 54 жыхары) і фальварак (2 двары, 9 жыхароў), уласнасць памешчыка. У 1858 г. 23 двары, 182 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. вёскі Валовікі 1 (48 двароў, 362 жыхары) і Валовікі 2 (8 двароў, 43 жыхары). Побач быў аднайменны фальварак (2 двары, 9 жыхароў). У 1900 г. адкрыта царк.-прыходская школа. У 1909 г. ў Маляціцкай вол. Чэрыкаўскага павета у в. Валоўнікі 1-56 двароў, 365 жыхароў, школа граматы, у в. Валоўнікі 2-35 двароў, 204 жыхары. Побач былі 2 фальваркі (2 двары, 21 жыхар). З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. былі 82 вучні. У 1931 г. арганізаваны калгас “Ударнік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 99 гаспадарак, меў 485 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана мелася кузня. У 1930-я гг. вёскі Валоўнікі 1 і Валоўнікі 2 былі аб’яднаны ў адну в. Валоўнікі. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 115 двароў, 436 жыхароў, да вёскі далучаны пас. Калбаскі, вёскі Круча, Кулікоўская, Чвёрткі, Сасноўка. У Вял. Айч. вайну з 15.07.1941 г. да 03.10.1943 г. вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў жн.-вер. 1943 г. спалілі 80 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 78 гаспадарак, 185 жыхароў, у складзе саўгаса “Перамога” (цэнтр – в. Мушына). Працавалі пач. школа, фельч.-акушэрскі пункт. У 2007 г. ў СВК “Мушына-Агра”.

Насельніцтва на 01.01.2020 складае 36 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Валоўнікі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 25 — 26.
  2. Валоўнікі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 570 — 571.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 272, 281, 616.

У тэксце ёсць згадка пра в. Валоўнікі.

Belarusian BE Russian RU