Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Брагі

БРАГІ

 

БРАГІ – вёска ў Сапрынавіцкім с/с, за 13 км на ПнУ ад Мсціслава, 108 ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1742 г. вёска ў Кажуховіцкім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, дзярж. ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. 11 двароў, 57 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. ў Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета, 18 двароў, 147 жыхароў. У 1909 г. 22 двары, 173 жыхары. З 1918 г. да 1964 г. ў Хіславіцкім р-не Смаленскай вобл. РСФСР. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1976 г. далучана в. Канюхова. У 1990 г. 15 гаспадарак, 23 жыхары, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр – в. Сапрынавічы). У 2007 г. далучана да СВК “Кастрычнік”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Брагі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 22.
  2. Брагі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 568.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 281, 640.

У тэксце ёсць згадка пра в. Брагі.

 

 

Belarusian BE Russian RU