Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Вялікая Зяціца

ВЯЛІКАЯ ЗЯЦІЦА

 

ВЯЛІКАЯ ЗЯЦІЦА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 8 км на ПдУ ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва .

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1850 г. ў вёсцы засн. сукнавальня. У 1858 г. ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ., 68 рэвізскіх душ. Памешчык меў тут 1867 г. 684 дзес. зямлі, карчму, млын, сукнавальню. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 21 двор, 171 жыхар. Побач існаваў аднайменны фальварак – 1 двор, 29 жыхароў, вадзяны млын. У 1909 г. ў вёсцы 25 двароў, 189 жыхароў, у фальварку – 1 двор, 18 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў БССР. У 1926 г. 39 двароў, 245 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас “Прамень рэвалюцыі”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 32 гаспадаркі, меў 211 га зямлі. Абслугоўвала калгас Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 42 двары, 171 жыхар. У Вял. Айч. вайну з 17.07.1941 г. да 28.9.1943 г. вёска акупіравана ням-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 19 гаспадарак, 54 жыхары, у складзе калгаса імя Кірава (цэнтр – в. Лар’янава). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Мазалаўскі”. Зараз ў складзе калгаса ААТ “Мазалаўскае”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 26 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Вялікая Зяціца: [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 28.
  2. Вялікая Зяціца : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 572.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 281.

У тэксце ёсць згадка пра в. Вялікая Зяціца.

Belarusian BE Russian RU