Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Вялікая Лешчанка

ВЯЛІКАЯ ЛЕШЧАНКА

 

ВЯЛІКАЯ ЛЕШЧАНКА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 4 км ад Мсціслава, 99 км ад Магілёва.

У 1858 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ., 31 рэвізская душа. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 28 двароў, 207 жыхароў. У 1909 г. 30 двароў, 262 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Будзённага, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 38 гаспадарак, меў 188 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія спалілі 30 двароў. Пасля вайны вёска адбудавана. У 1990 г. 33 гаспадаркі, 69 жыхароў, у складзе калгаса “1 Мая” (цэнтр – в. Каробчына). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Сож-Агра” . Зараз у складзе калгаса ААТ “Сож-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 15 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Вялікая Лешчанка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 28 — 29.
  2. Вялікая Лешчанка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 572.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 272, 281.

У тэксце ёсць згадка пра в. Вялікая Лешчанка.

Belarusian BE Russian RU