Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Карпісонаўка

КАРПІСОНАЎКА

 

КАРПІСОНАЎКА – былая вёска ў Хадасоўскім с/с, за 27 км на ПдЗ ад Мсціслава, 68 км ад Магілёва.

Засн. ў 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны рунь”, які абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 12 гаспадарак, 22 жыхары. У складзе саўгаса Забалацце (цэнтр – в. Забалацце). У 2007 г. ва УКСП “Саўгас “Забалацце”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Карпісонаўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 45.
Belarusian BE Russian RU