Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Лапаціна

ЛАПАЦІНА

 

ЛАПАЦІНА – вёска ў Мушынскім с/с, за 22 км на ПдЗ ад Мсціслава, 90 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1706 г. як вёска ў складзе маёнтка Маляцічы Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1763 г. цэнтр маёнтка Лапацін, 23 двары, карчма, бровар (піваварня), уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. З 1785 г. дзейнічала сукнавальня. У 1858 г. ў фальварку, што існаваў побач з вёскай, 6 двароў, 35 жыхароў; памешчык меў тут 358 дзес. зямлі. У 1880 г. 37 двароў, 196 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася шавецкім промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў вёсцы 46 двароў, 303 жыхары, у фальварках Лапаціна 1 – 5 двароў, 34 жыхары, у Лапаціна 2 – 1 двор, 16 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 55 двароў, 324 жыхары, у маёнтку – 24 жыхары, вадзяны млын. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 78 двароў, 316 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас “Шлях сацыялізму”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 57 гаспадарак, меў 450 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. У 1934 г. абсталявана новае памяшканне для 7-гадовай школы. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. да вёскі далучаны пас. Зады. У Вял. Айч. вайну з 15.07.1941 г. да 03.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 45 гаспадарак, 107 жыхароў. У 1990 г. 45 гаспадарак, 107 жыхароў, у складзе саўгаса “Перамога” (цэнтр – в. Мушына). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. ў СВК “Мушына”. Працаваў магазін. Зараз ААТ “Мушына-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 28 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Лапаціна : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 54.
  2. Лапаціна : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 584.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 281, 625.

У тэксце ёсць згадка пра в. Лапаціна.

 

Belarusian BE Russian RU