Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Асінаўка

АСІНАЎКА

 

АСІНАЎКА – вёска ў Падсолтаўскім с/с , за 28 км на З ад Мсціслава, 123 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. станцыі Цемны Лес на лініі Орша – Сураж.

У 1811 г. в. Сінаўка, у Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчына. У 1852 г. ў Мсціслаўскім павеце, 20 двароў, 109 жыхароў, у складзе маёнтка Хіславічы. У 1880 г. 13 двароў, 89 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася шавецкім промыслам, вырабам посуду і іншых бытавых рэчаў з дрэва. Паводле перапісу ў 1897 г. ў Шамаўскай вол., 12 двароў, 94 жыхары, вадзяны млын. У 1909 г. 13 двароў, 115 жыхароў, мелася школа граматы. З 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас “Чырвоная іскра”, які абслугоўвала Курманаўская МТС. У хуткім часе калгас стаў перадавым у раёне. З 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобласці ў ВАВ з 14.7.1941 г. да 29.9.1943 г. вёска акупіравана нямецка-фашыскімі захопнікамі. У 1990 г. 23 гаспадаркі, 40 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр Курманава). У 2007 г. ў СВК “Курманава”. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з ПнУ на ПнЗ. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сядзібнага тыпу. Зараз ў складзе калгаса ААТ “Натапа-Агра”.

Насельніцтва на 01.01.2020 складае 4 чал.

 

ЛІТАРТУРА

 

  1. Асінаўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 14 — 15.
  2. Асінаўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 564 — 565.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 271, 281, 639.

У тэксце ёсць згадка пра в. Асінаўка.

Belarusian BE Russian RU