Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Дзеснакіта

ДЗЕСНАКІТА

 

ДЗЕСНАКІТА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 12 км на ПнЗ ад Мсціслава, 107 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. У 1716 г. вёска ў валоданні езуіцкага калегіума. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1797 г. фальваркі Дзеснакіта і Гразь. У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1850 г. 164 дзес. зямлі і карчму. Паводле перапісу 1897 г. вёска ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., пры паштовай дарозе Мсціслаў – Шамава – Горкі, 28 двароў, 261 жыхар, вадзяны млын, крупадзёрка. Побач былі аднайменныя карчма (1 двор, 6 жыхароў), сядзіба (1 двор, 11 жыхароў, вадзяны млын), фальварак (1 двор, 9 жыхароў, ветраны млын) і аколіца (4 двары, 17 жыхароў). У 1905 г. адкрыта вінная крама, у 1906 г. – земская школа, для якой у тым годзе пабудавана памяшканне. У 1909 г. вёска (43 двары, 267 жыхароў), сядзіба (1 двор, 4 жыхары) і фальварак (1 двор, 5 жыхароў). На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, якой у 1918 г. перададзены былы памешчыцкі будынак. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1925 г. ў школе было 48 вучняў. У кастр. 1930 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які ў 1932 аб’ядноўваў 76 гаспадарак, меў 494 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС; дзейнічала кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 34  гаспадаркі, 83 жыхары, у складзе Мсціслаўскага коннага з-да №120 (цэнтр – г. Мсціслаў).  Дзейнічаў магазін. У 2007 г. вёска далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

На 01.01.2020 складае 11 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Дзеснакіта : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 31 — 32.
  2. Дзеснакіта : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 574.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 622.

У тэксце ёсць згадка пра в. Дзеснакіта.

 

Belarusian BE Russian RU