Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Красная паляна

КРАСНАЯ ПАЛЯНА

 

КРАСНАЯ ПАЛЯНА (да 1950 г. Слюнькаўшчына) вёска ў Капачоўскім с/с, за 8 км на ПнЗ ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва.

У 1850 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 48 жыхароў, дзярж. ўласнасць. Паводле перапісу 1897 г. вёска Слюнькаўшчына ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 13 двароў, 83 жыхары. Побач быў аднайменны фальварак, 1 двор, 9 жыхароў, дзейнічала гарбарнае прадпрыемства. У 1909 г. ў вёсцы 17 двароў, 102 жыхары, у фальварку 1 двор, 7 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Шлях селяніна”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 23 гаспадаркі, меў 220 га зямлі. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупірвана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 6 гаспадарак, 13 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага з-да № 120 (цэнтр – в. Лютня).

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Красная паляна : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 50 — 51.
Belarusian BE Russian RU