Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Лужкі

ЛУЖКІ

 

ЛУЖКІ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 30 км на ПдЗ ад Мсціслава, 125 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1797 г. вёска ў валоданні памешчыка. У 1858 г. ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ., 35 рэвізскіх душ. Памешчык меў тут у 1877 г. 504 дзес. зямлі. У ліп. 1881 г. вяскоўцы захапілі памешчыцкую зямлю і аказалі супраціўленне ўладам пры размежаванні сваіх і гаспадарскіх зямель. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 18 двароў, 135 жыхароў. Побач быў фальварак, 33 жыхары. У 1909 г. ў вёсцы 18 двароў, 119 жыхароў, у фальварку – 1 двор, 10 жыхароў, школа граматы. З 17.07.1924 г. ў БССР. У 1925 г. створана т-ва па сумеснай апрацоўцы зямлі “Чырвоная зорка”. 18.03.1927 г. на пасяджэнні Шамаўскага с/с старшыня калгаса Капулкін паведаміў, што акружны с.-г. банк даў гаспадарцы ў пазыку 1900 рублёў. У 1932-33 гг. калгас меў 27 коней, 45 плугоў, 25 галоў буйной рагатай жывёлы. Абслугоўвала яго Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 28 гаспадарак, 57 жыхароў, у складзе калгаса “Камуніст” (цэнтр – в. Несцерава). Працавалі магазін. У 2007 г. вёска далучана да СВК “Курманава”.

Зараз у складзе калгаса ААТ “Натапа-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 10 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Лужкі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 55 — 56.
  2. Лужкі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 584.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 272, 281, 436.

У тэксце ёсць згадка пра в. Лужкі.

 

Belarusian BE Russian RU