Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Буліна

БУЛІНА

 

БУЛІНА – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 25 км на ПнЗ ад Мсціслава, 120 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1638 г. с. Бяртраў (яно ж Буліна) у складзе маёнтка Беразетня Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, 18 гаспадарак, шляхецкая ўласнасць. Пасля1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1857 г. сяло Булін у Мсціслаўскім павеце, 69 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1862 г. 160 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 38 двароў, 251 жыхар. У 1907 г. адкрыта земская школа. У 1909 г. 43 двары, 287 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. быў 41 вучань. У крас. 1931 г. арганізаваны калгас “Новае жыццё”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 69 гаспадарак, меў 441 га ворыва, дзейнічала кузня, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 38 гаспадарак, 102 жыхары, у складзе калгаса “Ленінскі шлях” (цэнтр в. Мілейкава). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. ў СВК “Мілейкава”. Зараз у складзе калгаса ААТ “Натапа-Арга”.

Насельніцтва на 01.01.2020 складае 30 чал. 

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Буліна : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 23.
  2. Буліна : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 568 — 569.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 272, 281.

У тэксце ёсць згадка пра в. Буліна.

Belarusian BE Russian RU