Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Красны бераг

КРАСНЫ БЕРАГ

 

КРАСНЫ БЕРАГ (да 1950 г. Куравічы) – вёска ў Капачоўскім с/с, за 8 км на Пн ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. вёска спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў Магілёўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 9 двароў, 61 жыхар, уласнасць памешчыка. У 1858 г. ў Мсціслаўскім павеце. Паводле перапісу 1897 г. ў Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета, 22 двары, 153 жыхары. Побач былі аднайменныя сядзіба (3 двары, 17 жыхароў) і фальварак (1 двор, 6 жыхароў). У 1909 г. ў вёсцы 25 двароў, 159 жыхароў, у аколіцы 7 двароў, 31 жыхар. У 1913 г. адкрыта царк.-прыходская школа. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 25 вучняў, працавалі б-ка. У 1931 г. арганізаваны калгас “Ударнік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 36 гаспадарак, меў 181 га зямлі. Абслугоўвала яго Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1966 г. далучана в. Бялкова. У 1990 г. 12 гаспадарак, 19 жыхароў. У 2007 г. вёска ў СВК “Мазалаўскі”.

Зараз ААТ “Мазалаўскае”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 1 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Красны бераг : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 51.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 49.

У тэксце ёсць згадка пра в. Красны Бераг.

Belarusian BE Russian RU