Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Малая Зяціца

МАЛАЯ ЗЯЦІЦА

 

МАЛАЯ ЗЯЦІЦА – вёска ў Краснагорскім с/с, за 8 км на ПдУ ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як уласнасць памешчыка. У 1852 г. ён меў тут 385 дзес. зямлі, вадзяны млын і карчму. У 1858 г. вёска, 39 рэвізскіх душ. Паводле перапісу ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 18 двароў, 124 жыхары. Побач быў фальварак, 1 двор, 13 жыхароў, дзейнічаў вадзяны млын. У 1909 г. 21 двор, 146 жыхароў, адкрыта земская школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні. З 17.07.1924 . ў складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, якой быў перададзены былы памешчыцкі будынак. У 1925 г. ў школе было 42, а ў 1926 г. – 52 вучні. У 1926 г. 32 двары, 181 жыхар. У 1931 г. 10 гаспадарак арганізавалі калгас “Сацыялістычная праца”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 20 двароў. Меў 129 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 30 двароў, 171 жыхар. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі вёску (27 двароў), загубілі 4 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. На вясковых могілках пахаваны сав. лётчык, які загінуў у 1941 г. ў паветр. баі. У 1990 г. 19 гаспадарак, 35 жыхароў, у складзе калгаса “ХХІ з’езд КПСС” (цэнтр – в. Падлужжа). У 2007 г. ў складзе СВК “Сож-Агра”.

Зараз ААТ “Сож-агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 26 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Малая Зяціца : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 60.
  2. Малая Зяціца : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 586.

 

 

Belarusian BE Russian RU