Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Ксёндзаўшчына

КСЁНДАЎШЧЫНА

 

КСЁНДЗАЎШЧЫНА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 19 км на З ад Мсціслава, 82 км ад Магілёва.

У 1850 г. сяло ў Мсціслаўскім павеце, 1 двор, 9 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. вёска Ксёндзаўшчына (яна ж Малахоўшчына) у Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 13 двароў, 84 жыхары. Побач аколіца Ксёндзаўшчына (2 двары, 9 жыхароў). У 1909 г. 16 двароў, 67 жыхароў. У 1921 г. створана меліярацыйнае т-ва. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 24 двары, 142 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які ў 1922 г. аб’ядноўваў 18 гаспадарак, меў 127 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 6 гаспадарак, 16 жыхароў, у складзе племсаўгаса “Пісараўшчына” (цэнтр – в. Капачы).

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Ксёндзаўшчына : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 52.
Belarusian BE Russian RU