Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Вышова

ВЫШОВА

 

ВЫШОВА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 30 км на ПнЗ ад Мсціслава, 125 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў 1867 г. 659 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 19 двароў, 162 жыхары. Непадалёку існаваў выселак Вышова (ён жа Цянгелеўка), 2 двары, 14 жыхароў. У 1909 г. 18 двароў, 156 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1924 г. створана с.-г. т-ва. У 1926 г. хутары, 38 гаспадарак. У сярэдзіне 1920-х г. працавала закупачна-збытавое т-ва. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Дзяржынскага, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 41 гаспадарку, меў 454 га ворыва. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч.вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 26 гаспадарак, 68 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр – в. Курманава), працаваў магазін. У 2007 г. ў СВК “Курманава”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Вышова : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 28.
  2. Вышова : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 571.
Belarusian BE Russian RU