Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Добрае

ДОБРАЕ

 

ДОБРАЕ— вёска ў Мушынскім сельсавеце, за 22 км ад Мсціслава.

Першае пісьмовае ўпамінанне аб вёсцы адносіцца да 1499 г., калі тут быў гаспадарскі двор – уладанне князя Жаслаўскага. У 1560 г. сяло ў Мсціслаўскай воласці, дзяржаўная ўласнаць. У 1604 г. сяло ў Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскага староства, 30 валок зямлі, дзяржаўная ўласнасць. У час вайны Расіі з Рэчу Паспалітай 1654-67 гг. Спустошана ў выніку ваеных дзеянняў. У 1763 г. ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, у складзе маёнтка Лапацін, уласнасць памешчыка.

Каля вёскі адбылося бітва рускіх і шведскі войскаў у час Паўночнай вайны 1700-21. На досвітку 30.08.1708 г. на р. Чорная Натапа частка рускай арміі на чале з генералам Галіцыным раптоўна атакавала шведскае войска. Тры шведскія палкі былі поўнасцю разбіты (3 тыс. салдат забіты і 3 тыс. паранены). Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1848 г. памешчык меў у вёсцы 130 дзесяцін зямлі і вадзяны млын. У 1880 г. 107 двароў, 68 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным, шавецкімі кравецкім промысламі. Дзейнічала царква, а ў 1895 г. адкрыта царкоўна–прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 127 двароў, 825 жыхароў. У 1909 г. 120 двароў, 655 жыхароў, працавалі вінная крама і вадзяны млын.

Савецкая ўлада ўстаноўленна ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцы йнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 112 вучняў. У 1926 г. 219 двароў, 1137 жыхароў. У красавіку 1930 г. арганізаваны калгас “12 гадоў Кастрычнікай рэвалюцыі”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 73 гаспадаркі, меў 619 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. Дзейнічалі кузня і ваўначоска. У 1935 г. адкрыты клуб. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай воласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 15.07.1941 г. да 03.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 53 гаспадаркі, 114 жыхароў, у складзе саўгаса “Перамога” (цэнтр – в. Мушына). Працавалі пачатковая школа, бібліятэка, клуб, магазін. У 2007 г. ў СВК “Мушына”. Дзейнічае магазін.

Зараз АТТ “Мушына-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 32 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Денисенкова, Н. Добрые люди из Доброго : [деревня Доброе Мушинского сельсовета] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. — 2018. — 27 студзеня. — № 7. — С. 3.
  2. Добрае : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 32 — 33.
  3. Добрае : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 574.
  4. Добрае, гарадзішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 312.
  5. Добрае, Мушынскі с/с. Гарадзішча // Збор помнікаў гісторі і культур Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — 408 с. іл.
  6. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 49, 262, 267, 272, 281, 436, 617.

У тэксце ёсць згадка пра в. Добрае.

 

Belarusian BE Russian RU