Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Віскліна

ВІСКЛІНА

 

ВІСКЛІНА – вёска ў Ракшынскім с/с, за 30 км на З ад Мсціслава, 65 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. в. Піскляны ў Чавускай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. 16 рэвізскіх душ. Памешчыкі Місевічы мелі тут у 1873 г. 160 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. в. Вісклін у Расненскай вол. Чавускага павета, 10 двароў, 75 жыхароў. Непадалёку былі 2 аднайменныя фальваркі: у адным – 2 двары, 8 жыхароў, у другім – 3 двары, 7 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 9 двароў, 50 жыхароў, у адным фальварку 1 двор, 5 жыхароў, у другім – 1 двор, 15 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 12 двароў, 94 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас “Сцяг працы”, які абслугоўвала Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 7 гаспадарак, 11 жыхароў, у складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр – в. Ракшыно).У 2007 г. вёска далучана да СВК “Сцяг працы”. Зараз у складзе калгаса ААТ “Сцяг працы”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 1 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Віскліна : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 27 — 28.
Belarusian BE Russian RU