Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Каменка

КАМЕНКА

 

КАМЕНКА – вёска ў Падсолтаўскім с/с, 29 км ад Мсціслава, 124 км да Магілёва.

У 1857 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета, 23 двары, 138 жыхароў. У 1909 г. 25 двароў, 133 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Леніна, які абслугоўвала Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 5 двароў, 21 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. На могілках у брацкай магіле пахаваны 5 воінаў, сярод якіх байцы 70-й стралковай дывізіі, што загінулі ў баях за вызваленне вёскі. У 1990 г. 49 гаспадарак, 105 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр – в. Курманава), працаваў магазін. У 2007 г. ў СВК “Курманава”. Зараз у калгасе ААТ “Натапа-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 12 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Каменка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 41 — 42.
  2. Каменка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 578 — 579.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 49, 272, 281, 436.

У тэксце ёсць згадка пра в. Каменка.

Belarusian BE Russian RU