Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Данілаўск

ДАНІЛАЎСК

 

ДАНІЛАЎСК – вёска ў Падсолтаўскім сельсавеце, за 18 км ад Мсціслава.

У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 7 двароў, 30 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, 33 двары, 225 жыхароў. Непадалёку была аднайменная сядзіба, 1 двор, 7 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 38 двароў, 249 жыхароў, у сядзібе – 1 двор, 4 жыхары.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны партызан”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 48 гаспадарак, меў 276 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС, дзейнічала кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На могілках у брацкай магіле пахаваны савецкія воіны, сярод якіх байцы 36-й стралковай дывізіі, што загінулі ў верасні 1943 г.

У 1990 г. 28 гаспадарак, 60 жыхароў, у складзе калгаса “Савецкая Беларусь” (цэнтр – в. Падсолтава). У 2007 г. ў СВК “Савецкая Беларусь”.

Зараз ААТ “Натапа-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 1 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Данілаўск : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 31.

101. Данілаўск : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 573 — 574.

Belarusian BE Russian RU