Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Мазалава

МАЗАЛАВА

 

МАЗАЛАВА – вёска, цэнтр Мазалаўскага с/с, за 10 км на ПдЗ ад Мсціслава, 85 км ад Магілёва, 9 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж.

За 0,8 км на Пд ад вёскі, на высокім правым беразе р. Белая Натапа, захавалася гарадзішча (мясц. назва Тарэлка) мілаградскай і зарубінецкай культур і эпохі Кіеўскай Русі, датуецца 7 ст. да н.э. – 2 ст. н.э. і 12-12 ст. На паўд. баку ад гарадзішча знаходзіцца селішча. Гэтыя археал. помнікі сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1615 г. вёска Мазалаўшчына ў Мсціслаўскім павеце, шляхецкая ўласнасць. У 1665 г. тут пабудаваны Спаса-Праабражэнскі праваслаўны жаночы манастыр, які ў 1743 г. стаў уніяцкім , а з 1778 г. адноўленны як праваслаўны (зараз з’яўляецца помнікам архітэктуры). Пры манастыры працавала школа ВКЛ. Пасля 1-га падзелу рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У пач. 19 ст. на зах. ускраіне вёскі пабудавана з цэглы Ушэсцеўская царква, якая з’яўляецца помнікам архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. У 1880 г. засн. крупадзёрка. У 1885 г. сяло, 18 двароў, 148 жыхароў, дзейнічалі 2 царквы, жаночы манастыр, вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. сяло ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, каля гандл. тракта Мсціслаў – Чавусы, 27 двароў, 191 жыхар, 2 разы ў год праводзіліся кірмашы. У манастыры ў гэты час 10 двароў, 89 жыхароў, царк.-прыходская школа, на сядзібе – 1 двор, 7 жыхароў, вадзяны млын. У 1910 г. пры мужчынскім манастыры працавала амбулаторыя. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1924 г. засн. саўгас-камуна “Мазалава”. У 1925 г. адкрыта школа, якая размяшчалася ў адным з манастырскіх будынкаў (у 1926 г. вучняў). З 21.08.1925 г. цэнтр сельсавета. Дзейнічала хата-чытальня, фельч.-акушэрскі пункт. У 1926 г. 52 двары, 323 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Ягорава, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 22 гаспадаркі, меў 270 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 87 двароў, 415 жыхароў, у вёску перавезены бліжэйшыя хутары. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі 78 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1969 г. ў цэнтры вёскі, каля будынка сярэдняй школы, на ўшанаванне памяці 153 землякоў, што загінулі на франтах і ў партыз. барацьбе, узведзены абеліск. У 1990 г. 211 гаспадарак, 651 жыхар, цэнтр калгаса “60 гадоў БССР”, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні тэхн. культур, меў 4485 га с.-г. угоддзяў. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, 8-гадовая школа, б-ка, Дом Культуры, гандл. цэнтр, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, фельч.-акушэрскі пункт, сталовая, аддз. сувязі, аўтаматычная тэлеф. станцыя, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, ветэрынарны ўчастак і аптэка. У 2007 г. цэнтр СВК “Мазалаўскі”, сярэдняя агульнаадукац. школа, Дом культуры, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, Мсціслаўскага УКП “Бытпаслугі”, адз. сувязі.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 740 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Дзіканава, Т. Ухваляючы родную старонку : [дэлегацыя з аг. Мазалава на свяце “Мазалаўскі карагод гульняў” Віцебскага раёна] / Т. Дзіканава // Святло Кастрычніка. — 2014. — № 63 — 64. — 19 ліпеня. — С. 2.
  2. Мазалава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 58 — 59.
  3. Мазалава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 585 — 586.
  4. Мазалава, гарадзішча і селішча // Збор помнікаў гісторі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 314.
  5. Мазалава, цэнтр сельсавета. Гарадзішча // Збор помнікаў. — 1737. — С. 314.
  6. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 50, 262, 267, 272, 281, 436, 625.

У тэксце ёсць згадка пра в. Мазалава.

 

Belarusian BE Russian RU