Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Будагошч

БУДАГОШЧ

 

БУДАГОШЧ – вёска ў Капачоўскім с/с, за 5 км на ПнЗ ад Мсціслава, 100 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша-Сураж.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў тут у 1865 г. 248 дзес. зямлі і млын. У 1908 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 52 двары, 401 жыхар. У 1914 г. адкрыта земская школа, якая размяшчалася ў наемным памяшканні. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, якой у 1923 г. перададзены нацыялізаваны будынак. З 17.07.1924 г. ў БССР. У 1925 г. ў школе было 45 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 25 гаспадарак, меў 96 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. да вёскі далучаны хутар Літвінка. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 22 гаспадаркі, 40 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага з-да № 120 (цэнтр в. Лютня). У 2007 далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

Насельніцтва на 01.01.2020 складае 4 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Будагошч : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 22.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 281, 616.

У тэксце ёсць згадка пра в. Будагошч.

 

Belarusian BE Russian RU