Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Міхайлава

МІХАЙЛАВА

 

МІХАЙЛАВА – вёска ў Хадасоўскім сельсавеце, за 36 км ад Мсціслава.

Вядома з 1714 г. ў Крычаўскім старастве Мсціслаўскага ваяводства ВКЛ, дзяржаўная ўласнасць. У 1727 г. 37 дамоў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 г. хутар Міхайлаў у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 15 двароў, 107 жыхароў. У 1909 г. 37 двароў, 179 жыхароў. У 1910 г. адкрыта царкоўная прыхадская школа.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Перамога” які ў 1932 г. аб’ядноўваў 52 гаспадаркі, меў 431 га ворыва і кузню. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. да вёскі далучаны хутар Калоша.

У Вялікую Айчынную вайну з 20.07.1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 41 гаспадарка, 98 жыхароў, у складзе саўгаса “Забалацце” (цэнтр – в. Забалацце). Працавалі клуб, бібліятэка, магазін. У 2007 г. вёска ва УКСП “Забалацце”.

Зараз ААТ “Забалацце-Аграстандарт”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 9 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Міхайлава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 62.
  2. Міхайлава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 587.

 

Belarusian BE Russian RU