Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Краснае

КРАСНАЕ

 

КРАСНАЕ – вёска ў Ходасоўскім сельсавеце, за 27 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцых вядомы з 1499 г. як гаспадаркі двор князя Жаслаўскага. У 16-17 ст. дзяржаўная ўласнасць. У 1523 г. сяло, дзейнічала царква. У 1573 г. 10 гаспадарак. У 1588 г. ў Мсціслаўскай воласці. У час руска-польскай вайны 1654-67 гг. спустошана. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1777 г. сяло Краснаполь у Чэрыкаўскай акрузе. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 6 двароў, 28 жыхароў, уласнасць памешчыка.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 6 двароў, 35 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас “Новы шлях”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 36 гаспадарак з вёсак Краснае і Гарбатаўшчына, меў 329 га ворыва, абслугоўваўся Ходасоўскай МТС імя Тэльмана, дзейнічала кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 69 гаспадарак, 157 жыхароў, у складзе калгаса “ХХVІ з’езд КПСС” (цэнтр – в. Усполле). У 2007 г. вёска далучана да ААТ “Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб”. Ёсць магазін.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 45 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Краснае : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 49 — 50.
  2. Краснае: [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 582.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 49, 267, 272, 281, 436, 617.

У тэксце ёсць згадка пра в. Краснае.

Belarusian BE Russian RU