Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Кудрычы

КУДРЫЧЫ

 

КУДРЫЧЫ – вёска ў Краснагорскім с/с, за 5 км на ПдУ ад Мсціслава, 100 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. вёска спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. У 1737 г. дзейнічала драўляныя царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе  Рас. імперыі. Памешчык меў у 1876 г. ў вёсцы 265 дзес. зямлі. У 1885 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 24 двары, 175 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. ў сяле 34 двары, 217 жыхароў, у аднайменным фальварку, што знаходзіўся паблізу – 1 двор, 7 жыхароў. У 1909 г. ў сяле 33 двары, 252 жыхары, у фальварку 2 двары, 13 жыхароў. Дзейнічала царк.-прыходская школа. У 1919 г. балтыйскі марак В.І. Вакулаў вярнуўся на радзіму і арганізаваў камуну, якая дзейнічала ў памешчыцкім маёнтку. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР, адкрыта школа, у якой у 1926 г. было 56 вучняў. У 1926 г. 56 двароў, 361 жыхар. У 1929 г. арганізаваны калгас “Чырвоны партызан”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 30 гаспадарак, меў 166 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 38 двароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі 36 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 18 гаспадарак, 36 жыхароў, у складзе калгаса “ХХІ з’езд КПСС” (цэнтр – в. Падлужжа). У 2007 г. вёска ў СВК “Сож-Агра”.

Зараз ААТ “Сож-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 6 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Кудрычы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 52 — 53.
  2. Кудрычы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 583.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 272, 281, 617.

У тэксце ёсць згадка пра в. Кудрычы.

 

Belarusian BE Russian RU