Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Жыгалава

ЖЫГАЛАВА

 

ЖЫГАЛАВА – вёска ў Сялецкім с/с, за 12 км на Пд ад Мсціслава, 107 км ад Магілёва.

У 1834 г. вёска (10 двароў, 55 жыхароў) і фальварак (4 двары) у Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 16 двароў, 107 жыхароў. У 1909 г. 16 двароў, 115 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 153 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас “Прасвет краіны”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 20 гаспадарак, меў 181 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 17.07.1941 да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 24 гаспадаркі, 56 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (цэнтр – в. Лар’янава). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Мазалаўскі”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Жыгалава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 36.
  2. Жыгалава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 576.
Belarusian BE Russian RU