Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Ільнозавод

ІЛЬНОЗАВОД

 

ІЛЬНОЗАВОД – былы пасёлак у Сапрынавіцкім с/с,  за 27 км на З ад Мсціслава, 83 км ад Магілёва.

Засн. ў 1934 г. ў сувязі з будаўніцтвам Печкавіцкага лёназавода №38. У 1932-35 гг. тут працавалі 108 рабочых, якія выраблялі лёнавалакно і кудзелю. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1985 г. на лёназаводзе працавалі 43 рабочыя, якія выраблялі 416 т. ільновалакна ў год. У 1990 г. 34 гаспадаркі, 55 жыхароў, працаваў магазін.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Ільнозавод : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 39.
Belarusian BE Russian RU