Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Асмолавічы

АСМОЛАВІЧЫ

 

АСМОЛАВІЧЫ – вёска ў Капачоўскім с/с, за 20 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1612 г. як сяло ў Мсціслаўскім павеце. У 1659 г. шляхецкая ўласнасць. У 1723 г. замест старой праваслаўнай царквы была пабудавана ўніяцкая. У 1768 г. побач існаваў маёнтак. Памешчык меў тут у 1877 г. 598 дзесяткаў зямлі. У 1886 г. адкрыта царкоўна-прыходская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, 61 двор, 405 жыхароў, кузня, школа граматы. Побач былі 2 аднайменныя фальваркі (разам 3 двары, 20 жыхароў). У 1909 г. ў сяле 71 двор, 431 жыхар, у фальварках Асмолавічы 1 і Асмолавічы 2 – 5 двароў, 32 жыхары. З 17.07.1924 г. ў БССР. На базе створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 38, а ў 1926 г. – 60 вучняў. У 1925 г. створана сельскагаспадарчае таварыства. У лістападзе 1930 г. арганізаваны калгас “Пяцігодку за чатыры гады”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 84 гаспадаркі, меў 596 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС. Меліся кузня і ваўначоска. У 1931 г. калгасу былі перададзены ўрочышчы Хаданава, Ямнік, Плоскае. У 1936 г. адкрыты калгасны клуб. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 г. 53 гаспадаркі, 112 жыхароў, у складзе племсаўгаса “Пісараўшчына” (цэнтр — Капачы). Працавалі пачатковая школа, магазін. У 2007 г. далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

Насельніцтва на 01.01.2020 складае 13 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Асмолавічы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 15 — 16.
  2. Асмолавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 565.
  3. Асмолавічы, гарадзішча і курганны могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 310.
  4. Асмолавічы. Курганны могільнік, на паўночны-ўсходняй ўскраіне вёскі, каля старых могілках // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — 408 с. іл.
  5. Мяцельскі, А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 48, 266, 272, 281, 630.

У тэксце ёсць згадка пра в. Асмолавічы.

Belarusian BE Russian RU