Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Картыжы

КАРТЫЖЫ

 

КАРТЫЖЫ – вёска ў Ракшынскім с/с, за 33 км на ПнЗ ад Мсціслава, 68 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1777 г. вёска Картыш у Чавускай акрузе Магілёўскай губ. Памешчык меў у 1877 г. ў вёсках Дрыбін і Картыжы 3225 дзес. зямлі, 2 вадзяныя млыны, піцейны дом, вінакурны з-д. У 1880 г. 21 двор, 93 жыхары; у 7 дварах займаліся валяльным, калёсным і кравецкім промысламі. У 1887 г. адкрыта школа, якую ўтрымлівалі за свой кошт сяляне, а з 1912 г. – земства. Паводле перапісу 1897 г. ў Дрыбінскай вол. Чавускага павета Магілёўскай губ., 36 двароў, 216 жыхароў. Побач былі аднайменныя заезны двор (1 двор, 5 жыхароў), і фальварак (3 двары, 17 жыхароў). У 1909 г. 43 двары, 266 жыхароў; у аднайменным пасёлку, што знаходзіўся побач былі 3 двары, 15 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай адкрыта прац. школа 1-й ступені, у якой у 1927 г. было 48 вучняў. У 1924  г. створана с.-г. т-ва. У 1926 г. 64 двары, 367 жыхароў.У 1931 г. арганізаваны калгас “Сацыялістычные земляробства”, які абслугоўвала Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 45 гаспадарак, 106 жыхароў, у складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр – в. Ракшыно), працаваў магазін. У 2007 г. вёска далучана да СВК “Сцяг працы”.

Зараз ААТ “Сцяг працы”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 18 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Картыжы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 45.
  2. Картыжы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 580.

 

Belarusian BE Russian RU