Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Дубасна

ДУБАСНА

 

ДУБАСНА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 18 км ад Мсціслава, 113 км ад Магілёва.

У 1768 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шлях. ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Памешчык меў тут у 1862 г. 681 дзес. зямлі. У 1882 г. засн. вінакурны з-д. У 1909 г. фальварак і хутар у Бохацкай вол. Мсціслаўскага павета. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09. 1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1968 г. далучана в. Леснікі. У 1900 г. 50 гаспадарак, 128 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага з-да № 120 (цэнтр – в. Лютня). Працавалі магазін, фельч.-акушэрскі пункт. У 2007 г. вёска далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

Былая в. Леснікі – радзіма доктара медыцынскіх навук, праф. А. В. Маслакова.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Дубасна : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 34.
  2. Дубасна : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 575.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 272, 281, 617.

У тэксце ёсць згадка пра в. Дубасна.

Belarusian BE Russian RU