Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Ірцішчава

ІРЦІШЧАВА

 

ІРЦІШЧАВА – вёска ў Падсолтаўскім сельсавеце, за 17 км ад Мсціслава.

У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 4 двары, 27 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 8 двароў, 59 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кушнерскім промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, 11 двароў, 71 жыхар. У 1909 г. 13 двароў, 78 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны араты”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 25 гаспадарак, меў 189 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчыйнную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1976 г. далучана в. Антонаўка. У 1990 г. 30 гаспадарак, 66 жыхароў, у складзе саўгаса “Савецкая Беларусь” (цэнтр – в. Падсолтава). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Савецкая Беларусь”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Ірцішчава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 40.
  2. Ірцішчава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 577 — 578.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 272, 281.

У тэксце ёсць згадка пра в. Ірцішчава.

 

 

Belarusian BE Russian RU