Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Дзеткавічы

ДЗЕТКАВІЧЫ

 

ДЗЕТКАВІЧЫ – былая вёска ў Мазалаўскім с/с, за 8 км на ПнЗ ад Мсціслава, 90 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1825 г. вёска (1 двор), уласнасць царквы. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 6 двароў, 41 жыхар, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 20 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 17 двароў, 145 жыхароў. Побач аднайменны фальварак, 1 двор, 1 жыхар. У 1909 г. вёска (16 двароў, 145 жыхароў) і аднайменны фальварак (3 двары, 15 жыхароў). З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. адкрыта школа, у якой было 40 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны сцяг”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 20 гаспадарак, меў 183 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 20 двароў, 55 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 4 гаспадаркі, 9 жыхароў, у складзе саўгаса “Мсціслаўскі” (цэнтр – г. Мсціслаў). У 2007 г. вёска была далучана да СВК “Мазалаўскі”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Дзеткавічы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 32.
Belarusian BE Russian RU