Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Каўшова

КАЎШОВА

 

КАЎШОВА – вёска ў Краснагорскім сельсавеце, за 10 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1654 г. вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1745 г. вёска Каўшоў, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1781 г. меўся маёнтак. У 1834 г. 94 жыхары, у 1847 ў складзе маёнтка Падлужжа Мсціслаўскага павета, 13 двароў, 80 жыхароў. Уласнасць памешчыка, які меў тут у 1857 г. 165 дзесяцін зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, 40 двароў, 307 жыхароў. Непадалёку быў аднайменны фальварак (1 двор, 5 жыхароў). У пачатку 20 ст. адкрыта школа (народнае вучылішча), у якой у 1907 г. навучаліся 37 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі. У 1909 г. ў вёсцы 38 двароў, 303 жыхары, у фальварку 1 двор, 4 жыхары.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У 1920 г. адкрыта школа, якая размяшчалася ў былым памешчыцкім будынку. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. 9 сялянскіх сямей арганізаваны калгас “Чырвоны араты”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 19 гаспадарак, меў 118 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 120 двароў.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1943 г. спалілі 30 двароў. Пасля вайны адбудавана.

У 1990 г. 66 гаспадарак, 169 жыхароў, у складзе калгаса “ХХІ з’езд КПСС” (цэнтр – в. Падлужжа). Працавалі магазін, сярэдняя школа, дзіцячы сад, магазін.

 Радзіма беларускага філосафа, доктара філасофскіх навук, прафесара А. І. Галаўнёва (1925-2008).

На 01.01.2020 насельніцтва складае 62 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Денисенкова, Н. Сердце, открытое для людей : [деревня Ковшово, староста Светлана Веркеева] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. – 2019. – 14 жніўня. – № 59. – С. 4.
  2. Каўшова : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 46.
  3. Каўшова : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 581.

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 272, 281, 617.

У тэксце ёсць згадка пра в. Каўшова.

Belarusian BE Russian RU