Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Ваўкаўцы

ВАЎКАЎЦЫ

 

ВАЎКАЎЦЫ – вёска ў Ходасаўскім с/с, за 35 км ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1683 г. як в. Ваўкалакі ў складзе маёнтка Горы Віцебскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1784 г. ў Чавускім павеце, 4 двары, 39 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 12 двароў. Паводле перапісу 1897 г. ў Беліцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 35 двароў, 234 жыхары. У 1909 г. 57 двароў, 198 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Молатава, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 35 гаспадарак, меў 196 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 20.07.1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана ням.–фаш.захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 4 гаспадаркі, 6 жыхароў, у складзе саўгаса “Забалацце” (цэнтр – в. Забалацце). У 2007 г. ва УКПС “Саўгас “Забалацце”.

Радзіма бел. літаратуразнаўца і фалькларыста, чл.-кар. АН БССР І. В. Гутарава (1906-1967).

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Ваўкаўцы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 27.
Belarusian BE Russian RU