Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Бескакова

БЕСКАКОВА

 

БЕСКАКОВА – вёска ў Мазалаўскім с/с, за 14 км на ПдЗ ад Мсціслава, 89 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша-Сураж.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1690 г., калі была куплена Мсціслаўскім кармеліцкім кляштарам. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1798 г. вёска і аднайменны фальварак налічвалі 32 жыхары мужчынскага полу. У 1828 г. с. Бесканаў, 9 двароў. У 1880 г. 14 двароў, 76 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 21 двор, 149 жыхароў. Непадалёку знаходзілася аднайменная сядзіба (1 двор, 7 жыхароў). У 1909 г. ў сяле 25 двароў, 188 жыхароў, у фальварку 1 двор, 6 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў БССР. У 1925 г. адкрыта школа, у якой у 1927 г. было 40 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас “Свабода”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 14 гаспадарак, меў 77 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 33 двары, 172 жыхары, да вёскі далучана в. Кучкаўшчына. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У вер. 1943 г. гітлераўцы спалілі 28 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 18 гаспадарак, 45 жыхароў, у складзе калгаса “60 гадоў БССР” (цэнтр – в. Мазалава). У 2007 г. ў СВК “Мазалаўскае”. Зараз у складзе ААТ “Мазалаўскае”.

Насельніцтва на 01.01.2020 складае 2 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Бескакова : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 21.

 

Belarusian BE Russian RU