Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Засожжа

ЗАСОЖЖА

 

ЗАСОЖЖА (да 1940 г. Парадзінскі хутар) – вёска ў Краснагорскім с/с, за 10 км на ПдУ ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва.

Засн. ў 1920-х на былых памешчыцкіх землях. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1929 г. арганізаваны калгас “1Мая”, які ў 1930-я г. абслугоўвала Мсціслаўская МТС . З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 21 гаспадарка, 57 жыхароў, у складзе калгаса “1 Мая” (цэнтр – в. Каробчына). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Сож-Агра”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Засожжа : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 39.
  2. Засожжа : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 577.
Belarusian BE Russian RU