Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Заполле

ЗАПОЛЛЕ

 

ЗАПОЛЛЕ – вёска ў Ракшынскім с/с, за 42 км на З ад Мсціслава, 75 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска Заполле ў Чавускай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. 41 рэвізская душа, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Расненскай вол. Чавускага павета, 19 двароў, 154 жыхары. У 1909 г. 24 двары, 167 жыхароў. Побач былі аднайменныя аколіца (6 двароў, 38 жыхароў) і выселак (1 двор, 7 жыхароў). З 17.07.1924 г. ў БССР. У 1925 г. адкрыта школа, у якой у 1927 г. было 45 вучняў. Працаваў гурток па ліквідаціі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. аргнізаваны калгас “Актывіст”, які абслугоўваўся Курманаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 30 гаспадарак, 58 жыхароў, у складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр – в. Ракшыно). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Сцяг працы”.

Зараз ААТ “Сцяг працы”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 12 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Заполле : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 38 — 39.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 219, 267, 272, 281.

У тэксце ёсць згадка пра в. Заполле.

Belarusian BE Russian RU