Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Занькаўшчына

ЗАНЬКАЎШЧЫНА

 

ЗАНЬКАЎШЧЫНА – вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 17 км на ПнЗ ад Мсціслава, 112 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У час вайны Рассіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваен. дзеянняў. У 1713 г. с. Занькаўшчына ў Аршанскім павеце. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1857 г. в. Вялікая Занькаўшчына і фальварак Меншая Занькаўшчына, уласнасць памешчыка. У 1909 г. побач з вёскай былі 2 фальваркі: у фальварку Занькаўшчына 1 – 1 двор, 7 жыхароў, у фальварку Занькаўшчына 2 – 2 двары 26 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У маі 1931 г. арганізаваны калгас “Серп і молат”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 71 гаспадарку, меў 445 га ворыва і кузню, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 23 гаспадаркі, 86 жыхароў, у складзе калгаса “Савецкая Беларусь” (цэнтр – в. Падсолтава). Працаваў магазін.

Зараз ААТ “Натапа-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 31 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Занькаўшчына : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 38.
  2. Занькаўшчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 577.

 

Belarusian BE Russian RU