Залессе
ЗАЛЕССЕ
ЗАЛЕССЕ – вёска ў Капачоўскім с/с, за 23 км на З ад Мсціслава, 85 км ад Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1850 г. ў Мсціслаўскім павеце, вёска і фальварак, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 19 двароў, 141 жыхар. У 1909 г. 22 двары, 96 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. хутары, 28 двароў, 238 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Сталіна, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 61 гаспадарку з вёсак Залессе і Лукінічы, меў 491 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 32 гаспадаркі, 71 жыхар, у складзе саўгаса “Пісараўшчына” (цэнтр – в. Капачы). У 2007 г. вёска далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 14 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Залессе : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 37.
- Асмолавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 576 — 577.