Залачэва
ЗАЛАЧЭВА
ЗАЛАЧЭВА – вёска ў Мушынскім с/с, 19 км ад Мсціслава, 92 км ад Магілёва.
Першае ўпамінанне аб вёскі адносіцца да 1507 г. У 1690 г. с. Залачоў, меўся млын, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1777 г. с. Злочаў у Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1817 г. пабудавана сукнавальня. У 1852 г. ў Мсціслаўскім павеце, побач быў фальварак (2 двары), уласнаць памешчыка. Дзейнічалі з-д буйной рагатай жывёлы, цагельня, кузня, вадзяны млын. Памешчык меў тут у 1855 г. 943 дзесціны зямлі, вадзяны млын і сукнавальню. У 1858 г. заснаваны вінакурны з-д (у 1881 г. 10 рабочых). Паводле перапісу 1897 г. ў Маляціцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерніі, 25 двароў, 188 жыхароў. Непадалёку існавалі 2 аднайменныя фальваркі (6 двароў, 31 жыхар, вадзяны млын). У 1909 г. ў сяле 35 двароў, 193 жыхары, у фальварку 1 двор, 6 жыхароў, у маёнтку – 22 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 81 двор, 386 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Парыжскай Камуны, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 46 гаспадарак, меў 189 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 15.07.1941 г. да 03.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1956 г. далучана в. Свабода. У 1990 г. 17 гаспадарак, 41 жыхар, у складзе саўгаса “Перамога” (цэнтр – в. Мушына). У 2007 г. ў СВК “Мушына-Агра”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 4 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Залачэва : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 37.
- Залачэва : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 576.
- Залачэва, гарадзішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 312.
- Залачэва, Мушынскі с/с. Гарадзішча. За 1,5 км на поўнач ад вёскі, на всокім левым беразе р. Белая Натапа, за калгасным садам і полем // Збор помнікаў гісторі і культур Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — 408 с. іл.