Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Захаванне моўных і культурных традыцый беларускага народа

“Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!” – пад такім дэвізам ў бібліятэцы адзначаўся Дзень роднай мовы. Гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі напоўнілі цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі.
У межах тыдня роднай мовы у цэнтральнай бібліятэцы былі арганізаваны мерапрыемствы, аб’яднаныя адзінай мэтай: захаванне моўных і культурных традыцый беларускага народа.
Для наведвальнікаў бібліятэкі быў падрыхтаваны прагляд “Беларуская кніга для Вас” і кніжная выстава “Кнігі- юбіляры ”, дзе праводзіліся агляды і знаемства з кнігамі — юбілярамі беларускіх пісьменнікаў.
Супрацоўнікі бібліятэкі правялі для навучэнцаў каледжа урок роднай мовы “Мова народа – яго святыня”.

Belarusian BE Russian RU