Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Юшкавічы

ЮШКАВІЧЫ

 

ЮШКАВІЧЫ – вёска ў Ходасоўскім с/с, за 31 км на ПнЗ ад Мсціслава, 76 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 17 ст. У 1643 г. вёска, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1777 г. сяло Юшкавічы ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1785 г. ў Мсціслаўскім павеце, 11 двароў, 132 жыхары. У 1834 г. 125 жыхароў. У 1858 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 60 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўкага павета, 34 двары, 222 жыхары, царква. У 1909 г. 43 двары, 220 жыхароў. У 1923 г. адкрыта школа, у якой у 1927 г. было 46 вучняў, у тым ліку 9 піянераў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Запаветы Леніна”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 13 гаспадарак, меў 220 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 20.07.1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 22 гаспадаркі, 44 жыхары, у складзе саўгаса “Забалацце” (цэнтр – в. Забалацце). Працавалі магазін, клуб. У 2007 г. вёска ва УКСП “Саўгас “Забалацце”.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Власенко, М. Дорога к отчему порогу : [д. Юшкавичи Мстиславского района] / М. Власенко // Зямля і людзі. — 2018. — № 45. — С. 11.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Юшкавічы.

  1. Юшкавічы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 96 — 97.

 

 

Belarusian BE Russian RU