Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Янаўка

ЯНАЎКА

 

ЯНАЎКА – вёска ў Сапрынавіцкім с/с, за 4 км на ПнУ ад Мсціслава, 99 км ад Магілёва, 23 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж.

У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца пад 1960 г. ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ як уладанне памешчыка. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 6 двароў, 16 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут 1850 г. 254 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. вёска Янава Слабада ў Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 16 двароў, 102 жыхары. У 1909 г. вёска Янаўка ў Сінскай вол. Мсціслаўскага павета, 20 двароў, 100 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. З 20.08.1924 г. да 20.02.1938 г. цэнтр сельсавета. У 1931 г. арганізаваны калгас “Маяк”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 32 гаспадаркі, меў 168 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 34 гаспадаркі, 74 жыхары, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр – в. Сапрынавічы). У 2007 г. вёска ў СВК “Кастрычнік”.  Зараз ААТ “Кастрычнік”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 19 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Янаўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 97.
  2. Янаўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 605.

 

Belarusian BE Russian RU