Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Выстава –знаёмства «Паэт красы і гармоніі»

Безумоўная зорка беларускай літаратуры і самы малады яе класік-Максім Багдановіч, такі блізкі і зразумелы. Яго паэзія — у адным шэрагу з творамі прызнаных беларускіх класікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі і іншых. Але ўнікальнасць таленту Багдановіча ў тым, што за такі кароткі жыццёвы шлях 26-гадовы паэт паспеў прыўнесці ў айчынную паэзію новыя жанры: санет, трыалет, ронда і іншыя, ужо вядомыя еўрапейскім літаратурам. Яго вершы, даўно перакладзеныя на дзясяткі моў, пранізліва і тонка гучаць і ў нашы дні. «I тчэ, забыўшыся, рука заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька» — знакамітыя радкі, якія сталі класікай і знаёмыя кожнаму школьніку.
9 снежня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння іх аўтара. Да юбілею паэта на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі разгарнулася выстава –знаёмства «Паэт красы і гармоніі». На выставе прадстаўлены зборнікі вершаў М. Багдановіча, матэрыялы пра творчасць паэта. На працягу дня бібліятэкары абанемента будуць знаёміць карыстальнікаў з вершамі Максіма Багдановіча.

Belarusian BE Russian RU