Выстава “Пісьменнік.Час.Эпоха”
26 лістапада наша краіна адзначае 95-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча – выключная з’ява ў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву.
З нагоды юбілею пісьменніка ў цэнтральнай бібліятэцы працуе выстава “Пісьменнік.Час.Эпоха”, прысвечаная памяці Уладзіміра Караткевіча. Матэрыалы, якія прадстаўлены на выставе расказваюць пра жыццё пісьменніка, знаёмяць з яго багатай творчай спадчынай.
На выставе можна не толькі пагартаць сторонкі твораў розных выданняў, але і пачытаць радкі ёмкіх і мудрых выказванняў Уладзіміра Караткевіча.
