Выстава кніг «Пад небам Купалы і Коласа»
3 лістапада споўнілася 140-год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вялікага паэта і пісьменніка Якуба Коласа.
У Хадасаўскай сельскай бібліятэцы да юбілейнай даты правялі гадзіну пісьменніка. Наталля Ключанкова чытачам расказала што Якуб Колас — нацыянальны гонар Беларусі, літаратурная зорка першай велічыні. Сярод яго творчай спадчыны значнае месца займаюць кнігі, створаныя пісьменнікам для дзяцей. Ён ставіў перад сабой мэту навучыць юных беларусаў роднай мове, пашырэнні іх поглядаў на жыццё, выхавання высокіх этычных і эстэтычных ідэалаў. Дзеці выразна чыталі вершы класіка, пазнаёміліся з выставай кніг «Пад небам Купалы і Коласа».
— Таксама бібліятэкар расказала дзецям, чаму пісьменнік з’яўляецца нацыянальным сімвалам нашай краіны, і яны з цікавасцю знаёміліся з кнігамі.