Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Вяркееўшчына

ВЯРКЕЕЎШЧЫНА

 

ВЯРКЕЕЎШЧЫНА – вёска ў Мушынскім сельсавеце, за 19 км ад Мсціслава.

Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 20 ст. У 1909 г. вёска ў Казіміраваслабодскай воласці Мсціслаўскага павета, 8 двароў, 59 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 9 двароў, 65 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас, які абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 15.07.1941 г. да 03.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 г. 14 гаспадарак, 37 жыхароў, у складзе саўгаса “Перамога” (цэнтр – в. Мушына). У 2007 г. ў СВК “Мушына”. Зараз ў ААТ “Мушына-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 6 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Вяркееўшчына : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 29.
  2. Вяркееўшчына : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 572.

 

Belarusian BE Russian RU